Беларуская Служба

Моладзь у Вугоршчыне  масава падтрымлівае апазіцыйную «Цісу»

10.04.2026 18:23
Партыя ўлады «Фідэс»можа разлічваць менш чым на 10% падтрымкі сярод грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў.
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан PAP/EPA/ZOLTAN FISCHER / HUNGARIAN PM PRESS OFFICE HANDOUT

Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Венгрыі, якія адбудуцца 12 красавіка, большасць маладых выбарцаў схіляецца да падтрымкі апазіцыі. Паводле апытанняў, на якія спасылаецца «The Guardian», партыя ўлады «Фідэс»можа разлічваць менш чым на 10% падтрымкі сярод грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў.

Нягледзячы на тое, што ўрад Віктара Орбана за апошнія тры гады павысіў заробкі настаўнікам прыкладна на 60%, значную частку росту «з’ела» інфляцыя. У сярэднім настаўнікі зарабляюць ад 5 да 11 тыс. злотых у эквіваленце.

19-гадовая Пана з Балатанфюрэда плануе галасаваць за апазіцыйную партыю «Цісу», але з недаверам ставіцца да ўсіх палітыкаў:

Шчыра кажучы, гэта сумна, але нават гэтай партыі я не цалкам давяраю. Калі «Фідэс» прыйшоў да ўлады, яны таксама выглядалі ліберальнымі, але за 16 гадоў усё змянілася, — распавяла маладая вугорка.

Паводле яе, частка прадстаўнікоў улады выводзіць капіталы за мяжу, што выклікае расчараванне ў моладзі.

iar/эж